![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000013981.jpg)
У Гродне з’явіліся плакаты ў абарону Алеся Міхалевіча
Алесь Міхалевіч наведваў Гродна падчас перадвыбарчай кампаніі, асобна сустракаўся з прадстаўнікамі польскай грамадскасці.
Палітык выступаў на польскай мове і абяцаў у выпадку прыходу да ўлады падтрымліваць інтарэсы польскай меньшасці.
Калі пасля падзеяў 19 снежня Міхалевіч апынуўся за кратамі, сябры непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Гродне арганізавалі збор сродкаў у падтрымку яго сям’і.
Выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе Алесь Міхалевіч зрабіў заяву пра катаванні ў турме КДБ.
Фота з http://poczobut.livejournal.com