![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000014072.jpg)
У Гродне павесіўся начальнік абласной службы аховы
Начальнікам абласнога Дэпартаменту аховы Раманюк стаў чатыры гады таму, пераехаўшы ў Гродна з Брэста, паведамляе “Вечерний Гродно“.
У міліцыі Вадзім Раманюк праслужыў 17 гадоў.
У Брэсце засталася сям’я нябожчыка. Там жа яго і пахавалі.
Прычыны самазабойства спрабуюць высвятліць абласная пракуратура і ўпраўленне ўласнай бяспекі ЎУС аблвыканкаму.