![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000014099.jpg)
Гродзенскі суд не задаволіў апеляцыю даверанай асобы Някляева
– З рашэннем суда я не згодны. Лічу, што гэта працяг рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Прызначэнне такіх вялікіх штрафаў людзям, якія займаюцца грамадска-палітычнай дзейнасцю, гэта спроба пазбавіць сродкаў да існавання нас і нашых сем’яў.
Будучы даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Няклаева, у дзень выбараў 19-га снежня Алег Клінаў быў схоплены людзьмі ў цывільным, якія спрабавалі пасадзіць яго ў аўтамабіль без знакаў прыналежнасці Міністэрству Унутраных спраў.
Апеляцыю Алега Калінкова разглядаў суддзя Друц.