Фанаты “Нёмана” звярнуліся ў Федэрацыю хакея Беларусі

|

Каманды змагаюцца за залатыя медалі Адкрытага чэмпіянату Беларусі.

Аўтары ліста просяць перанесці сустрэчу на больш змяшчальную арэну, што будзе адпавядаць маштабу падзеі.


– Умяшчальнасьць крытага катка ў парку ім. Горкага не дазваляе ўсім ахвотным наведаць матчы фінальнай серыі.


Ад імя ўсіх гарадзенскіх заўзятараў мы просім разгледзець магчымасць пераносу матчаў фінальнай серыі Адкрытага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі паміж камандамі «Юнацтва» і «Нёман» у адзін з больш прасторных палацаў (Палац Спорту, “Мінск-Арэна”, Лядовы Палац Спорту па вул. Прытыцкага) – гаворыцца ў лісце.

 

Сітуацыю каментуе адзін з ініцыятараў ідэі – Сяргей Лявонаў:


-Калі ў Мінск паедзе чалавек 200, а гэта цалкам рэальна, то месцаў банальна не хопіць, бо гасцявы сектар у парку ім. Горкага разлічаны чалавек на 75-100.


Многія, ведаючы, што матч будзе праходзіць там, нават не паспрабуюць туды паехаць і падтрымаць “Нёман”.


Ліст – гэта спроба крыху дапамагчы нашай камандзе ў фінале і спроба даць магчымасць для паездкі многім гарадзенцам.

 

Але, не гледзячы на амаль сотню падпісаўшыхся пад лістом фанатаў, Сяргей шчыра прызнаецца, што не надта спадзяецца на станоўчае для гарадзенцаў вырашэнне пытання:


– Думаю, адпіска будзе, бо пад лістом падпісаліся каля 100 чалавек, а гэта сур’ёзна.

Але рэальнага вырашэння пытання я, шчыра кажучы, не чакаю, бо часу ўжо да 23-ага сакавіка замала, ды і, па простаму кажучы, навошта гэта федэрацыі …

 

Першыя матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі запланаваныя на 23 і 24 сакавіка на хатняй арэне ХК “Юнацтва” – у крытым катку ў парку імя Горкага у Мінску, які змяшчае каля 800 чалавек.

 

27 і 28 сакавіка каманды згуляюць у Гродне.