![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000014231.jpg)
Шпацыр па Гародні 25 сакавіка
Вандроўка па гарадзкіх вуліцах з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам беларускага нацыянальнага руху, пачнецца ад будынка драмтэатра.
Падчас экскурсіі будзе згадвацца беларускае мінулае Гародні – другой сталіцы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вандроўка дасць магчымасць даведацца пра гісторыю беларускіх арганізацый, таварыстваў, школ, культурных і асветніцкіх колаў.
Пачатак экскурсіі – у 19 гадзін каля будынку драмтэатра.
Здымак harodnia.com