Міжнародны семінар “Гродна – горад-музей” пройдзе ў Гроднаграмадзянпраекце

|

Мерапрыемства ладзіцца ў межах рэалізацыі праекта «Trans in Form» праграмы “Рэгіён Балтыйскага мора 2007-2013”, у якой бяруць удзел арганізацыі з Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Літвы, Латвіі і Польшчы.

На семінары плануецца абмеркаванне стратэгіі развіцця Гродна, праграмы захавання і аднаўлення яго гістарычных мясцінаў.

Арганізатары спадзяюцца на абмен думкамі і меркаваннямі па фарміраванні іміджа горада паміж партнёрамі праекта «Trans in Form».

 У кантэксце міжнароднага досведу на семінары будуць разгледжаны метады пазіцыявання і прасоўвання горада на нацыянальным і замежным рынках.

 

Зацікаўленыя ва ўдзеле ў семінары могуць да 4 красавіка зарэгістравацца ва Ўпраўленні эканомікі Гродзенскага гарвыканкама па тэлефонах: 74 32 99, 72 18 74 альбо па эл.пошце [email protected] .

Паводле http://gorod.grodno.by