![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000014290.jpg)
Да Андрэя Пачобута наведаліся супрацоўнікі КДБ
Яны паказалі пастанову следчага абласной пракуратуры, паводле якой павінны накласці арышт на маёмасць журналіста.
У дачыненні да Андрэя Пачобута ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 368 КК Беларусі.
Абразу прэзідэнта Беларусі пракуратуры ўгледзела ў артыкулах Пачобута на старонках «Gazety Wyborczaj», сайта «Белорусский партизан», і блога poczobut.livejournal.com.