Выйшла аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша

|

Начытаная кніга выйшла накладам у 500 экзэмпляраў пры падтрымцы Падляскай Кнігарні ім. Лукаша Гарніцкага у Беластоку і таварыства “Шукаем Польшчы”.

 

86-гадовы сп Віктар Швед прадстаўляе беларускую меншасць у Польшчы, жыве ў Падляскім ваяводзтве і піша па-беларуску. Ён з’яўляецца аўтарам колькі томікаў паэзіі для дарослых, а таксама вершаў для дзяцей. Аўдыёкніга “Гэты свет мяне зачараваў…” змяшчае 40 вершаў, выбраных аўтарам. Творы начытаныя па-беларуску і па-польску, у тым ліку самім Віктарам Шведам.

 

Міхал Андрасюк, беларускі пісьменнік, які чытае на дыску вершы па-беларуску, заўважыў, што сёння ўсё менш беларускіх аўтараў, які твораць у Польшчы, пішуць на роднай мове. Маладыя беларусы ў Польшчы дрэнна валодаюць мовай – гаворка ідзе нават не пра ўменне пісаць, што ёсць формай таленту, а звычайнае ўменне чытаць, дадаў ён.

 

Лік беларускай меншасці ў Польшчы дакладна невядомы. Самі яе лідэры падаюць розныя дадзеныя, прымаючы пад увагу розныя крытэры (напрыклад, праваслаўнае веравызнанне), таму лік беларускай меншасці вагаецца ад 180 да 300 тысяч асобаў. Падчас апошняга перапісу насельніцтва беларусамі сябе задэкларавала 50 тысяч асобаў, але прадстаўнікі арганізацый беларускай меншасці назвалі гэтыя вынікі неверагоднымі.


Паводле wyborcza.pl

Здымак kamunikat.org