Вольскі з “Белай яблыняй грому” ў Гродне

|

Новыя песні на вершы Чачота, Міцкевіча, Багушэвіча, Багдановіча, Купалы, Коласа, Броўкі, Танка, Куляшова, Геніюш, Панчанкі, Барадуліна Лявон Вольскі прэзентаваў у Мінску год назад, даўшы два аншлагавыя канцэрты ў КЗ “Мінск” і Купалаўскім тэатры. Канцэрт у Гродне пройдзе ў абласной філармоніі.

 

У сувязі з адменай шэрагу канцэртаў беларускіх музыкаў і з’яўленнем чутак пра гэтак званыя “чорныя спісы” мы спыталі арганізатараў выступу Вольскага ў Гродне, ці ёсць небяспека, што канцэрт адменяць:

 

У нас ёсць падпісаная дамова з абласной філармоніяй. Але канешне, мы троху асцерагаемся рэакцыі з боку ўлад, але пакуль аб’ектыўных прычын адмяняць канцэрт няма.

 

Імпрэза адбудзецца ў 19 гадзін. Кошт квіткоў – ад 15 да 40 тысяч рублёў.

 

Пасля выступу ў Гродне канцэрт Вольскага “Белая яблыня грому” мае адбыцца ў Брэсце.

 

Здымак budzma.org