На Кабяка былі пашкоджаныя адразу пяць машын

|

Паводле інфармацыі прэс-службы Гродзенскай ДАІ, кіроўца МАЗа пакінуў сваё аўто, не папярэдзіўшы яго самастойнае перамяшчэнне. Грузавік пакаціўся і наехаў на “Фольксваген”, той стукнуў другі “Фольксваген”, які адкінула на “Крайслер”, апошні адкінула яшчэ на адзін “Фольксваген”.

 

Кіроўца грузавіка сцвярджае, што перад тым, як выйсці з машыны, каб паглядзець, як лепш пад’ехаць на пагрузку грунту, заглушыў рухавік і зацягнуў ручны тормаз. Зараз высвятляюцца абставіны аварыі і ступень пашкоджанасці машын.