“Нёман” саступіў у фінале чэмпіянату Беларусі па хакеі
Пачатак сённяшняй гульні аказаўся шокавым для гаспадароў. Ужо на 40-й (!) секундзе ў ліку павялі госці.
У канцы першага перыяду “Юнацтва” забівае яшчэ раз.

Усе спробы гаспадароў параўняць лік аказаліся безвыніковымі.
Госці ж у канцы сустрэчы закінулі яшчэ раз…

>
0-3 у гульні і 2-4 у фінальнай серыі. “Нёман” сёлета вымушаны задаволіцца срэбранымі медалямі.
Яшчэ год таму пра гэта можна было толькі марыць.
“Дзякуй, “Нёман”! – скандзіравалі па сканчэнні матча гарадзенскія заўзятары.

Каманда Дзмітрыя Краўчанкі сапраўды заслужыла гэтую падзяку.

1 красавіка. “Нёман” – “Юнацтва” 0:3
Фота Юліі Каляды і Яраслава Ванюкевіча
