Алесь Пушкін: Мастаку многае даруецца ў Беларусі

Марыся Мацко, уладальніца галерэі, падчас адкрыцця выставы звярнула ўвагу, што 2 красавіка увесь свет узгадвае Яна паўла ІІ, які некалі сказаў: “Калі няма сёння, не будзе заўтра”. На думку сп. Марысі, Алесь Пушкін будуе сваё жыццё менавіта па гэтым прынцыпе, ён жыве сённяшнім днём, вольна, прыгожа і паказвае, як можна любіць Бога, чалавека сваю сям’ю і найперш любіць сваю Радзіму.


Канцэпцыя творчага жыцця Алеся Пушкіна by t-styl

 

Сам Алесь Пушкін упэўнены, што мастацтва пасля журналістыкі найбольш уплывовае. Мастак зазначыў, што ў Віцебску няма ніводнай прыватнай галерэі, ў той час як у Гародні іх тры, што можа сведчыць пра любоў да мастацтва і высокім узроўні культуры. У сваім рэгіёне сп. Алесь адзіны мастак. Ён сам зрабіў выбар жыць на сваёй малой радзіме ў в. Бабры, дзе на свой малы асяродак мае значны ўплыў.

Замежныя калегі ажно зайздросцяць вялікай увазе да творчасці Алеся Пушкіна


Уплыў мастака Пушкіна by t-styl

 

Паводле ягонай тэорыі, чыста мастацкія акцыі могуць прымусіць грамадства зрабіць больш, чымсьці палітычныя


Канцэпцыя беларускага мастака by t-styl

 

alt=”Пушкін” >

Сын Алеся Пушкіна Міколка гэтак жа любіць маляваць, як і бацька


Міколка by t-styl

 

 

Алесь Пушкін прывёз у Гародню 15 сваіх прац, сярод іх – айчынныя пейзажы, партрэт дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння Георгія Бортніка, расстралянага савецкімі спецслужбамі ў 1951 годзе і прылічанага да ліку беларускіх праваслаўных святых, а таксама «Вясковую настаўніцу» і карціну «Пад расійскімі ботамі».

 

 

Выставу эпатажнага мастака Гародня чакала 20 гадоў. У 1991г. Алесь Пушкін меўся прэзентаваць свае працы ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Аднак з-за канфлікту з колішняй дырэктаркай музея Аленай Салаўёвай выстава не адкрылася.

 

Здымкі Гражыны Шалкевіч