Гродзенскія журналісты падтрымалі Андрэя Пачобута

|

Ігар Банцар, адзін з ініцыятараў звароту, лічыць, што адзінае, чым можна дапамагчы журналісту на якога заведзена крымінальная справа за паклёп на прэзідэнта Беларусі – гэта салідарнасцю:

Усё спантанна адбылося .., сабраліся, напісалі гэты ліст, падпісалі больш за двадцаць чалавек. Сёння дашлем, будзем чакаць адказу ад пракуратуры, што яны нам адкажуць.


“Узбуджэнне чарговай крымінальнай справы супраць нашага калегі Андрэя Пачобута,”- гаворыцца ў звароце, – “з’яўляецца яскравым сведчаннем сістэмнай палітыкі дыскрымінацыі незалежных журналістаў, а таксама прававога нігілізма з боку Пракуратуры, Камітэта дзяржбяспекі, Міністэрства унутраных спраў.

Згодна з арт. 33, 34 Канстытуцыяй РБ кожнаму грамадзяніну гарантуецца свабода перакананняў і права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Пераследуючы Андрэя Пачобута і іншых незалежных журналістаў праваахоўныя органы тым самым груба парушаюць асноўны закон Рэспублікі Беларусі.

Паводле http://new.racyja.com