Гарадзенскі калегіум абмяркуе сітуацыю ў Беларусі
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дыскусіі – тэхналогіі дыскрэдытацыі апазіцыйных кандыдатаў, лёсы ўдзельнікаў Плошчы і адказы на пытанне – што рабіць сёння дзеля змены становішча ў краіне.
Удзельнікі дыскусіі: сацыял-дэмакрат Анатоль Сідарэвіч, журналіст Андрэй Пачобут, філосаф, выдавец ARCHE Валер Булгакаў, палітолаг Дзяніс Мельянцоў.
Будзе прэзентаваны першы пасля Плошчы нумар часопіса ARCHE.
У нумары – некалькі дзесяткаў матэрыялаў, у тым ліку ўпершыню публікуюцца ўнікальныя здымкі падзеяў 19 снежня, зробленыя гарадзенцам Янкам Лялевічам.
Пасяджэнне дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум” адбудзецца заўтра ў 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
Фота з сайта http://news.21.by