У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста

|

Заняткі пройдуць 28-29 мая.

У праграме:

–          Гісторыя экалагічнага руху (Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі)

–          Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй, заняткі на прыродзе

–          Біярэгіяналізм. Мы нарадзіліся тут

–          Права на навакольнае асяроддзе. Мастацтва выжывання

–          Змена клімату. Нязручная праўда.

–          Што такое ўстойлівае развіццё. Думаем глабальна, дзейнічаем лакальна.

–          Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць самастойна? Дзеля чаго і з кім аб’ядноўвацца?

–          Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста.

 

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у тыднёвым трэнінгу другога ўзроўню на прыродзе.

                Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету  і  да 22 мая адправіць яе на эл.адрас [email protected].

 

На фота: Адзін з трэнінгаў Школы экалагічнага актывіста.

Фота з групы Школы экалагічнага актывіста ў кантакце:  http://vkontakte.ru/club17527332
2009 год