![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000001091.jpg)
Барыса Маісеева ў Гродна віталі не ўсе
Ва ўлётках распавядалася пра грэх чужалоства і тое, як ён уплывае на чалавека.
Аматары творчасці Барыса Маісеева, які не хавае і нават афішуе сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, па рознаму рэагавалі на ўлёткі. Некаторыя ўважліва чыталі, але ў большасці, зразумеўшы, пра што вядзецца гаворка, адкідалі іх прэч.
Хвілін праз 10 акцыя скончылася: да моладзі падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, ветліва прапанавалі прайсці і склалі пратаколы.
Фота Т.Данчышынай
Больш падрабязна пра канцэрт Б.Маісеева ў Гродна чытайце ў чарговым нумары штотыднёвіка “Твой стыль”.