“Gazeta Wyborcza” заклікала беларускія ўлады вызваліць Андрэя Пачобута

|

Свой подпіс паз Заклікам можа паставіць кожны.

Калі дастатковая колькасць подпісаў будзе сабраная, Заклік аб вызваленні гродзенскага журналіста рэдакцыя накіруе ў пасольства Беларусі ў Варшаве.

 

“Gazeta Wyborcza”  піша:

“Наш карэспандэнт Андрэй Пачобут нібыта абразіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў васьмі артыкулах для “Газеты Выборчай” і двух каментарах у інтэрнэце, за што яму пагражае да двух гадоў турмы.

Апроч таго, Пачобут як бы распаўсюджваў паклёп на Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, за што яму пагражае да чатырох гадоў зняволення.

Ні КДБ, ні пракуратура ў Горадні не паведамляюць, на якой канкрэтна падставе было вызначана, што журналіст парушыў закон.  

Абвінавачванні надта абагульнены.  

Прыкметы злачынства былі знойдзены нават у артыкуле, у якім Пачобут ні словам не згадаў пра Прэзідэнта Лукашэнку”.


З поўным тэкстам Закліку аб вызваленні Андрэя Пачобута можна азнаёміцца тут.

Супраць журналіста заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

Пачобут затрыманы ў Гродне 6 красавіка, зараз утрымліваецца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.