“Гісторыка” запрашае ў вандроўку па Гродзеншчыне

|

Для вандроўкі прапануецца наступны маршрут: Гродна-Мількаўшчына-Дэмбрава-Iшчална-Вялікае Мажэйкава-Мажэйкава-Мураванка-Жалудок-Дуга Струвэ- Ражанка-Шчучын-Гродна.

Ён цікавы Мураванкай- Царква Раства Багародзіцы- помнік абарончага дойлідства сімбіёзнага гатычна-рэнэсансавага стылю, па дарозе – Троіцкі касцел 18 стагоддзя ў вёсцы Ішчална, Петрапаўлаўскі касцёл у Ражанцы, пабудаваны ў 1674 г. (1827?) / 1924—25 гг., Касцёл Святой Тройцы ў мястэчку Дэмбрава і там жа Царква св. Іаана Багаслова (якую прывезлі ў 1990-я гады з вёскі Завалкі).

А таксама будзе цікава зірнуць на дугу Струвэ- геадэзічнае цуда, будаўніцтва якога пачалося ў 1816 годзе і цягнулася больш за 40 гадоў.

Дуга Струвэ- гэта самы вялікі геадэзічны інструмент, які складаўся з 265 пунктаў, якія прадстаўлялі сабою кубы, закладзеныя ў зямлю.

Усяго захавалася 34 пункты, 19 з якіх – у Беларусі.

Запіс на экскурсію па тэлефоне – 5897843 ці мэйл [email protected]

Унёсак – 30 тысяч з чалавека.

 

На фота: Царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы

Фота з сайта http://www.panoramio.com