![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000001099.jpg)
Рэктару – самавар, аспірантам – навучанне ў Туле
Дэлегацыя выкладчыкаў Тульскага педагагічнага універсітэта на чале з рэктарам сп.Надзеяй Шайдэнка наведала Гродна.
Вынікам візіту стала згода расійскіх калег прыняць на навучанне аспірантаў ГрДзУ і даць ім магчымасць абараняць дысертацыі ў Туле. Рэктары абедзвюх ВНУ прынялі сталую праграму сумесных дзеянняў, якая прадугледжвае рэалізацыю навукова-даследніцкіх праектаў.