Кантрабанда села на мель
Падазроную бочку выцягнулі на бераг для праверкі.
Увесь аб’ём бочкі аказаўся запоўнены блокамі цыгарэт беларускай вытворчасці. Там жа быў змантаваны самаробны «GPS» навігатар, які дазваляў адсочваць перамяшчэнне кантрабанды і на беларускім, і на літоўскім баку мяжы.
Навігатар працаваў і ў момант дагляду.
Каб схаваць кантрабанду ад вачэй журналістаў, у бочку змясцілі баласт у выглядзі бетоннай пліты. Дзякуючы гэтаму бочка плыла пад вадой, аднак гэтым разам кантрабадныстам не пашанцавала.
50 блокаў цыгарэт “Мінск” і 63 блокі “Фэсту” канфіскаваны.
Паводле http://gpk.gov.by
Фота з сайта http://tutgrodno.com