Галасы Геніюш, Караткевіча, Барадуліна – на адным дыску

|

На дыску “ГАЛАСЫ Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” зьмешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песьні Караткевіча (ў аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Барадуліна.

Вось як пракаментаваў “Твайму стылю” гэтую падзею Глеб Лабадзенка:

Ідэя зьявілася, калі Сяргей Панізьнік даў мне паслухаць дыск з запісамі нашых паэтаў. Яму якраз аблічбавалі яго ў акадэміі музыкі. І я сказаў: як вы маглі 40 гадоў хаваць такі скарб?! Стаў думаць, што з гэтым рабіць і вырашыў выдаваць дыск. Яго галоўная мэта – каб кожны беларус мог мець у сябе галасы Геніюш, Караткевіча, Барадуліна“.

Замовіць дыск можна па адрасе [email protected]

Паслухаць творы Караткевіч, Геніюш і Барадуліна можна таксама па адрасе http://labadzenka.by/?p=2244