Гродзенскія актывісты ТБМ пойдуць па школах

Бацька будучага першакласніка Янкі прафесар Алесь Астроўскі спадзяецца, што класы такія сёлета паўстануць, але шырокі рух вяртання да нацыянальнай адукацыі цяпер, на яго думку, немагчымы.

Даспяваюць, здаецца, ужо і ўлады ў гэтым сэнсе.

Трэба каб сярэдняя школа была на беларускай мове.

Спачатку павінна адбыцца беларусізацыя вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі.

Гэта зрабіць лягчэй, гэтага патрабуюць вынікі рэферендума 1995 года, які абвясціў, што мы будуем дзяржаву на грунце раўнапраўя двух моў.

 

Таварыства беларускай мовы Гродна заклікае ўсіх ахвочых дапамагчы і далучыцца да агітацыі навучэння па-беларуску ў школах.

Улады паабяцалі, што ў хуткім часе ў грамадскім транспарце з’явіцца гукавая рэклама беларускіх класаў.

На сёння ў Гродне аніводнага класа з беларускай мовай навучання няма.

 

Паводле http://new.racyja.com