“Пікавая дама” падчас Ночы ў музеі
Сёлета музей падрыхтаваў свята пад назвай “Таямніцы азарта”. Наведавальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй гульняў на выставе “Homo Ludens”, якая будзе працаваць толькі падчас свята. Падчас прэзентацыі можна будзе пабачыць фокусы, бодзі-арт, даведацца, як раскладваюць гральныя карты прафесійныя круп’е і іншае. Пад час свята пакажуць надзвычай папулярны спектакль Гродзенскага тэатра лялек “Пікавая дама”.
На Старым замку таксама будуць адбывацца цікавыя мерапрыемствы, сярод якіх – наведванне помніка археалогіі Ніжняй царквы, дзе ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з гісторыяй археалагічных даследаванняў на Замкавай гары.
Да таго ж музей прапануе ўсім паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Ноч у музеі”. Для гэтага трэба даслаць цікавыя здымкі, зробленыя падчас “Ночы ў музеі”, на электронную пошту [email protected] з пазнакай “Фота 2011”. Фотаздымкі будуць размешчаны на сайце музея, а пераможцаў чакае прыз – бясплатнае наведванне “Ночы ў музеі” у 2012 годзе.
Пачатак “Ночы ў музеі” а 20.00. Кошт квітка 15 000 руб (колькасць квіткоў абмежаваная, іх можна набыць у Новым і Старым замках)
Дзённая праграма ў Новым замку
13.00 – узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Музей у фарбах”
13.20 – прадстаўленне народнага тэатра – батлейкі
Вячэрняя праграма ў Новым замку
20.10 – прэзентацыя з гісторыі гульняў “Homo Ludens”. Выступленне фокуснікаў-ілюзіяністаў
20.40 – майстрар-клас па раскладцы картаў прафесійнага круп’е
20.40 – мінівыстава “Азартныя гульні”, Бодзі-арт
21.30 – прадстаўленне тэатра лялек “Пікавая дама”
22.45 – 24.00 – вандроўка па экспазіцыі Новага замка, відэаінсталяцыя “Музей у сучасным свеце. Дыялог.”
Стары замак
з 20.00 – прэзентацыя “Археалогія Замкавай гары”
20.00 – 24.00 – вандроўка па экспазіцыі Старога замка, гульні ў двары замка.
Рэпартаж з мінулагодняй Ночы музеяў у гісторыка-археалагічным музеі можна пабачыць тут.
Фотарэпартаж з балю падчас Ночы музеяў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі – тут.