Танец жывата: на шляху да раўнавагі

Усё разам гэта дае любой жанчыне ўпэўненасць у сваіх сілах, павялічвае ўласную самаацэнку і вучыць быць у гармоніі не толькі з уласным целам і душой, але і з навакольным светам.

 

Усходні танец вельмі карысны для жаночага арганізму. Сур’ёзныя медыцынскія даследванні ў Ізраілі паказалі, што танец аказвае на выканаўцу пазітыўны ўплыў як фізічны, так і псіхалагічны. Танец жывата аказвае нагрузку на ўсе групы цягліц, у асаблівасці на самыя выжныя для жанчыны – ўнутраныя цягліцы жывата, цягліцы таза і пахвіны. Танец жывата – цудоўная падрыхтоўка жанчыны да родаў і да аднаўлення постаці пасля іх.

 

Таццяна Чарняўская – кіраўнік школы ўсходняга танца «Найла» падзялілася некаторымі сакрэтамі і расказала пра канкрэтныя факты і падзеі жывата. На пытанне – чаму вы прыйшлі менавіта ў васточны танец? – Таццяна адказала вельмі проста: «Лёс прывёў». Пяць гадоў таму ў Мінску яна ўбычыла выступленне танцоўшчыцы. Узровень выканання настолькі ўразіў, што Таццяна пачала шукаць навучальны матэрыял, трэнераў, чаго амаль не было ў Гродне на той час. Вучылася па відэа, брала Мінску індывідуальныя ўрокі, пачала наведваць розныя семінары і майстар-класы для педагогаў. Стала сама выкладаць. А потым стварыла ўласны клуб, выпусціла ўжо цэлае пакаленне танцораў і педагогаў.

– Што вам дае танец жывата? Зразумела, прыгожую выправу, лёгкую паходку… А яшчэ?

Самае галоўнае – псіхалагічную раўнавагу. Гармонію паміж духам і целам. Танец заўсёды дае фізічную і эмацыянальную нагрузку. Гэта значыць, што табе ёсць куды выплюхнуць свае эмоцыі. Гэта правільная нагрузка, якая дае адпаведны псіхалагічны фон. Такія людзі звычайна шчастлівыя.

 

– Гістарычна склалася, што заняткі танцам жывата падрыхтоўваюць жаныну да родаў. Як вы можаце пракаментаваць гэта?

– Амаль ўся харэаграфія падрыхтоўвае жанчыну да родаў. Добрая расцяжка, моцныя цягліцы і г.д. Кожная жанчына павінна танцавць, бо гэта адпавядае яе душы. Што да родаў, то гэта, безумоўна, так. Шмат рухаў напраўлена на тое, каб умацаваць цягліцы жывата, палепшыць кровазварот. Танцор мае добрую моцную спіну, умее правільна размяркоўваць цэнтр цяжару, што заўсёды трэба для выношвання дзіцяці.

Многія жанчыны танцуюць амаль да апошняга месяца цяжарнасці. Гэта дастаткова звыклая рэч, многія нават удзельнічаюць у конкурсах і танцуюць у закрытых касцюмах. Многія трэнеры не кідаюць заняткі. Напрыклад, мая сяброўка з Брэста танцавала да апошняга, можа і не ў поўную моц, але ўсё роўна займалася.

А галоўнае, што ўсе, хто прайшоў праз «школу танца», кажуць, што кідаць нельга! Бо як толькі ты кінеш танец, адразу адчуеш наколькі цяжка праходзіць цяжарнасць, наколькі ты хворы і г.д. Ды і аднаўляцца пасля родаў лягчэй.

– З якога ўзросту вы бы параілі аддаваць дзяўчынак займацца танцам жывата?Я чула, што нават некаторыя бацькі аддаюць дзіця і ў трохгадовым ўзросце. Не шкодна лі гэта для здароў’я?

– Не, бо дзіцячая танцавальная лексіка вельмі адрозніваецца ад дарослай. Існуюць спецыяльныя праграмы, семінары, курсы, прысвечаныя менавіта дзіцячаму бэлідансу (танцу жывата). Існуюць спецыяльныя правілы па рухах, касцюмах. Усе касцюмы закрытыя. Усе рухі значна спрошчаны, дзецям забаронены «траскі», нельга паднімаць іх на паўступню, бо ступня фарміруецца да 8 год. Таму вельмі важна, каб педагог быў прафесіяналам, быў кампетэнтным.

Танец маленькай дзяўчынкі вельмі просты, але ўсё ж напоўнены жаноцкасцю. Такія дзяўчынкі вельмі рана пазнаюць моц сваёй прыгажосці, жаноцкасці, яныі больш упэўнены ў сабе. І па сваёй прыродзе яны вельмі мяккія, абаяльныя. Але сваё дзіця я бы аддавала пазней, гадоў у 8-9. Бо ў гэтым узросце ім зразумела ўсё тое, што танцуюць дарослыя. Ужо можна рабіць многія харэаграфічныя элементы.

>

А што думаюць пра гэта медыкі?

 

Вікторыя Юдзіна, урач:

– Для родаў заўсёды важны моцныя цягліцы жывата і ўнутранай паверхні бёдзер. Для вынашвання дзіці – моцная спіна. Я лічу, што танец жывата можа дапамачгы жанчыне здабыць усё гэта. Зараз чалавек малападвіжны і многія цягліцы амаль не падмацоўваюцца. Гэта значыць, што многія дзеянні здзяйсняць немагчыма або вельмі цяжка, тым больш – роды. Таксама вельмі важны псіхічны стан чалавека.

Пры выконванні танца жывата, ды і любога дзеяння, якое табе падабаецца, выдзяляюцца эндамарфіны – «гармоны шчасця». Такім чынам, жанчына можа пастаянна адчуваць гармонію цела і душы. А што яшчэ так патрэбна сучаснай жанчыне з кучай праблем і ворахам спраў?

 

Да таго ж, патрэбна ведаць, што танец жывата проціпаказаны людзям, якія маюць праблемы з: грыжай, паталогіямі хрыбетніка, варыкозным пашырэннем вен, паталогіяй нырак, гіпертаніяй. Толькі з дазволу дактароў (!) могуць займацца людзі плоскаступнёвасцю і наяўнасцю кістаў.

 

Танец жывата, мабыць, адзіны танец, якім ніколі не позна заняцца. Танец паскарае абменныя працэсы, трэніруе вестыбюлярны апарат – вы адразу заўважыце, што палепшыўся агульны стан здароўя.

Фота Таццяны Чарняўскай