“Стратэгічны прадукт” падаражэў

|

У апошнія гады выпуск алкаголю ў краіне штогод павялічваўся. Да прыкладу, за першае паўгоддзе мінулага году выпуск гарэлкі і лікёра-гарэлачных напояў вырас амаль на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 г.

Па колькасці спажывання алкаголю на душу насельніцтва Беларусь імкліва выходзіць у сусветныя лідэры.

У мінулым годзе кожны беларус у сярэднім выпіў 12,5 літсраў чыстага спірту.

Па дадзеных Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, спажыванне алкаголю ў памеры больш за 8 лістраў на чалавека вядзе да дэградацыі нацыі.

Крытычную мяжу беларусы перасеклі яшчэ ў 2005 г. – тады ў сярэднім беларусы выпілі па 9,4 літра спірта.

Беларускія чыноўнікі дэкларавалі, што сёлета кошт на гарэлку істотна падвысіцца. Яны прызнавалі ненармальнасць сітуацыі, пры якой літр гарэлкі каштуе нашмат менш за кілаграм мяса.

На радыкальнае павышэнне коштаў урад, аднак, так і не наважыўся.

Фармальнай прычынай з’яўляецца апасенне, што ў Беларусь ракой пацячэ танная і нізкаякасная ўкраінская і расейская гарэлка, што выкліча страты для беларускай эканомікі.

На здымку: Дэградацыя працягваецца…

Фота belmy.by