Кошты не будуць расці да ліпеня?

Дакумент уносіць дапаўненні да пастановы ўраду ад 14 красавіка гэтага году, якая зацвердзіла пералік тавараў (працаў і паслуг), кошты (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і мінскім гарвыканкамам.

 

У пералік тавараў, кошты на якія будуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі тэрмінам не больш за 90 дзён, увайшло 13 пазіцыяў спажывецкіх тавараў, сярод якіх: рыба жывая, свежамарожаная (акрамя дэлікатэсных), селядзец салёны, сыры цвёрдыя і мяккія, пярловая крупа, ячныя крупы, аўсяныя шматкі, свежыя агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны, кава, гарбата, соль, субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорыі, з мяса кур і цыплят, вароныя каўбасы, сасіскі, кравяныя і ліверныя каўбасы, сінтэтычныя мыючыя сродкі.

 

У пастанове адзначаецца, што кошты на гэтыя тавары да 1 ліпеня гэтага году не могуць павышацца, а таксама перавышаць узровень, зацверджаны па стане на 28 мая 2011 году юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вырабляюць ці пастаўляюць гэтыя тавары.

 

Мінэканомікі таксама прыняло пастанову “Пра гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя тавары, кошты на якія могуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь цягам тэрміну не больш за 90 дзён”. Дакумент усталёўвае лімітавыя максімальныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) на адпускныя кошты арганізацый-вытворцаў або кошты на сацыяльна значныя тавары, сфармаваныя закупшчыкамі тавараў. Кошты на іх могуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі цягам тэрміну не больш за 90 дзён.

 

Абодва дакументы скіраваныя на спыненне неабгрунтаванага росту коштаў на спажывецкія тавары (паслугі).

 

Здымак з nmn.by