Падлетка на мамінай машыне спыніў толькі пісталет

|

На пачатку трэцяй гадзіны хлопца заўважыў патруль асобнага спецыяльнага ўзводу “Дэльта” ДАІ УУС аблвыканкама.

Аднак падлетак праігнараваў патрабаванне спыніцца і ірвануў наперад, а за ім – патрульны “Опель”.

 

Як паведамілі “Твайму стылю” ў ДАІ, начная пагоня з цэнтральных вуліц Гродна перайшла ў двары: такім чынам парушальнік спрабаваў адарвацца ад пераследу.

У двары дома па прашпекце Касманаўтаў падлетка ўсё ж дагналі, але пры спробе затрымання хлопец ледзве не наехаў на інспектара ДАІ.

У рэшце рэшт, спыніць парушальніка дапамагла  толькі зброя.

Двойчы стрэліўшы ўверх, капітан міліцыі прастрэліў пярэдняе кола “Форда”.

Падлетак паспрабаваў з’ехаць і з прабітым колам, аднак быў вымушаны кінуць машыну і сам ратавацца ў лабірынтах двароў.

Злавілі хлопца супрацоўнікі “Аховы”, якія паспяшаліся на дамогу ДАІ.

 

Затрыманага непаўналетняга парушальніка перадалі бацькам.

Ягоны лёс вырашыць камісія па справах непаўналетніх, якая вырашыць, ці будзе падлетак адказваць за свій учынак сам, ці пакаранне панясуць бацькі.

Шмат у чым гэта будзе залежыць ад таго, ці школьнік скраў ключы ад машыны, ці іх пакінулі бацькі.