На Гарадзеншчыне прадпрымаюцца меры па прафілактыцы віруса Е.coli

|

Як паведаміла “Твайму стылю” загадчыца аддзялення абласной санстанцыі Таццяна Якусевіч, з 3 чэрвеня забаронены транзіт сырой гародніны праз Беларусь.

 

 

Узмоцнены санітарны кантроль на ўсіх памежных пераходах з краінамі Еўразвязу. Адсочваецца кожная партыя сырой гародніны, якая трапляе з-за мяжы на Гарадзеншчыну.

 

У стане гатоўнасці знаходзяцца гарадзенскія медыкі і лабараторныя службы.

 

Ахвярамі гэтага вірусу ў 13 краінах Еўропы сталі каля 2,5 тыс. чалавек.

 

Дваццаць два чалавекі ўжо памерлі. Выпадкі захворванняў выяўленыя днямі ў суседняй Польшчы (Шчэцін і Лодзь).

 

Асноўнай крыніцай распаўсюджання інфекцыі яшчэ ўчора называлі адну з фермаў у Паўночнай Германіі, якая спецыялізуецца на вырошчванні экалагічна чыстай прадукцыі.

 

Небяспечная бактэрыя нібыта была выяўлена ў парастках семянаў, прарошчаных на ферме.

 

Афіцыйнага лабараторнага падцверджання гэтая версія, аднак, яшчэ не атрымала.

 

Раней у “справе” фігуравалі агуркі з Іспаніі, якія хутка былі “рэабілітаваныя”.

 

Па ўсёй Еўропе зараз заўважнае скарачэнне продажу садавіны.

 

Страты вытворцаў і гандляроў вымяраюцца ўжо сотнямі міліёнаў еўра.