Паэтка з надтрэснутым сэрцам

|

Кніга складаецца з двух раздзелаў – “Келіх жыцця” і “Песні кахання”, якія змяшчаюць вершы розных гадоў. Па словах Ганны, зборнік выглядае канцэптуальна і ўкладзены згодна з яе бачаннем паэтычнай логікі – усе вершы засталіся на сваіх месцах, што для паэткі асабліва важна. У назве кнігі “Ад зачыненай брамы” можна ўбачыць некалькі сэнсаў. Што ўкладае ў назву сама аўтарка?

 


Пра назву зборніка by t-styl

 

Першым Ганна змясціла верш “Імжа”, які ў вялікай ступені адпавядае агульнаму настрою паэтычнага зборніка, а можа, і самой Гародні, лічыць паэтка

 


Верш “Імжа” by t-styl

 

Прэзентацыя твораў Ганны ў музеі Багдановіча ёсць знакавай і сімвалічнай, мяркуе гарадзенская паэтка, літаратуразнаўца Ала Петрушкевіч. Згадаўшы адзін з алегарычных твораў Максіма Багдановіча, Ала Петрушкевіч назвала Ганну “паэткай з надтрэснутым сэрцам”

 


Ала Петрушкевіч: “Паэтка з надтрэснутым сэрцам” by t-styl

 

Гарадзенскі літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч параўнаў прыход Ганны Аўчыннікавай у літаратуру з пачаткам творчасці Дануты Бічэль. За савецкім часам паэты шанаваліся і былі больш патрэбныя савецкаму грамадству, лічыць Аляксей Пяткевіч, што тлумачылася тагачаснымі запатрабаваннямі ідэалогіі

 


Аляксей Пяткевіч: за савецкім часам паэты былі больш патрэбныя by t-styl

 

Калі параўноўваць, як пісала ў маладосці Данута Бічэль, то вершы Ганны больш глыбокія

 


Аляксей Пяткевіч пра паэзію Ганны by t-styl

 

Ва ўмовах сённяшняй краіны склалася парадаксальная сітуацыя, у якой жыць паэзіі цяжка, мяркуе Аляксей Пяткевіч:

 

Адзін з саюзаў раскідалі сёння…Таленавітыя асобы з’яўляюцца, заяўляюць пра сябе, а пасля – раптам для чытача – дзесьці знікаюць, дзесьці хаваюцца, мы іх не бачым, мы за імі не сочым, мы з імі не сустракаемся, і ўражанне такое, што яны з’яўляюцца і знікаюць… Таму нялёгка быць паэтам у нашых умовах.

 

Колькі сваіх твораў з будучага, пакуль неапублікаванага зборніку “Прастора ўльтрафіялету” прачытаў гарадзенскі паэт Юры Гумянюк. Ён зазначыў, што ўжо тады, калі выйшла падборка вершаў Ганны Аўчыннікавай ў рубрыцы “Дэбют” часопіса Дзеяслоў, стала зразумела, што ў Гародні з’явілася паэтычнае імя на агульнабеларускім узроўні. Пра Ганну адразу загаварылі ў Менску, яна трапіла ў паэтычнае кола.

 

У якасці падарунка для прэзентацыі гарадзенскі “паэт дэкадансу” Анатоль Брусевіч зачытаў свой верш

 

Верш Анатоля Брусевіча by t-styl

 

Анатоль выступіў рэдактарам і аўтарам прадмовы прэзентаванага зборніка, у якой між іншым зазначыў:

 

У паэтычных радках Ганны Аўчыннікавай працягвае ажыццяўляцца колішняе прароцтва Штура [Людовіт Штур – славацкі філолаг, філосаф і паэт – рэд.], які верыў, што на змену заходнееўрапейскай крызісна-супярэчлівай паэзіі павінна прыйсці славянская “паэзія паэзіі”, ля вытокаў якой стаіць Адам Міцкевіч. Духоўнымі спадкаемцамі першага і апошняга ліцьвінскага рамантыка ў ХХ ст. сталі Максім Багдановіч, Чэслаў Мілаш, Анатоль Сыс. У ХХІ ст. келіх кола перайшоў ізноў да гарадзенцаў, стаўшыся келіхам неадэкадансу. У руках аўтаркі кнігі “Ад зачыненай брамы” ён стаўся яшчэ і “Келіхам жыцця”. У гэтым келіху змяшаліся гаркота і слодыч, водар свабоды і смак адрачэння ад яе, мелодыі Самоты і “Песні Кахання”. Але кожны, хто кранецца вуснамі чароўнага напою, далучыцца да ісціны, абсалюту, які ў адначассе можа быць і кропкай, і бясконцасцю”.

 

Яшчэ некалькі вершаў Ганна зачытала з другой часткі зборніку, якія паэтка аб’яднала пад назвай “Песні кахання”.

 


Пра каханне by t-styl

 

Паэтычны зборнік Ганны Аўчыннікавай надрукаваны пры фінансавай падтрымцы Гродзенскага абласнога аддзялення “Таварыства беларускай школы”. Укладзеныя вершы чакалі друку тры з паловай гады.

 

alt=”Image 15306″ >

 

 

Інтэрв’ю з паэткай Ганнай Аўчыннікавай можна паслухаць у Літаратурнай гасцёўні на радыё “Твой Стыль” тут.

 

Здымкі з прэзентацыі Алены Баранавай