У Гродне з’явіцца памятная дошка ў гонар Сталыпіна
Памятную дошку з надпісам: “Гродненскому губернатору – Петру Аркадьевичу Столыпину” плануецца размясціць на будынку аблвыканкама (вул.Ажэшка,3).
Матэрыялы на конкурс упраўленне культуры прымае да 27 чэрвеня, а ўжо 1 ліпеня створанае аблвыканкамам журы вызначыць пераможцу, чый праект і будзе рэалізаваны.
З пытаннямі можна звяртацца ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама па тэлефоне 74 24 84.
Пётр Сталыпін (1862-1911) займаў пасаду Гродзенскага губернатара кароткі час з 30 мая 1902 да 1 лютага 1903 года.
Вядомы як дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, які паспрыяў падаўленню рэвалюцыі 1905-07 гадоў, аўтар аграрнай рэформы.
Апошнія гады жыцця быў прэмьер-міністрам.
На ягонае жыццё пакушаліся 11 разоў.
Сталыпін памёр ад смяротнай раны, атрыманай падчас апошняга, адзінаццатага пакушэння.