![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000015319.jpg)
Гараднічанку забруджвае невядомае рэчыва
У камітэце пацвердзілі, што ў рацэ па ўсёй тэрыторыі горада зафіксаванае невядомае рэчыва. Спецыялісты выехалі на месца ўзяць пробы на даследаванне. Вынікі аналізаў будуць вядомыя пазней.
Мясцовыя жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Ажэшка, каля якога працякае Гараднічанка, сказалі, што жаўтаватыя шапкі пены ў рацэ ўжо заўважылі колькі дзён таму:
– І пах гэты непрыемны ідзе ўжо трэці дзень. Гараднічанка нясе гэты бруд у Нёман – а мы з яго ваду п’ём!
alt=”Image 15320″ >
Здымкі аўтара