У Гродне праходзіць суд над журналістам польскай «Gazety Wyborczej» Андрэем Пачобутам

|

За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы. Амаль два месяца ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА. Працэс будзе закрытым, аднак дзесяткі сяброў і калегаў Андрэя прыйшлі да будынка суду, каб падтрымаць яго.

 

Нягледзячы на закрытасць працэсу, на прысуд зможа трапіць кожны ахвочы. Судзьдзя – Віталь Лецка. Сам Андрэй упэўнены, што суд завершыцца вельмі хутка і не выключае турэмнага зняволення.

 

***

У будынак суда нікога не прапусцілі, нават родных. У тым ліку і жонку Пачобута – Аксану. Сказалі, што яе няма ў спісах. Каля будынка сабралася каля 70 чалавек: актывісты непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, сваякі, журналісты, гарадзенскія апазіцыянеры. Сябры СПБ трымаюць у руках партрэты Андрэя.

 

З іншага боку суда пад’ехаў фургон. Выцягнуўся ланцуг з 10-12 міліцыянтаў, праз якія Андрэя Пачобута і завялі ў будынак.

>

«Гэта палітычны працэс. Апошні раз вопыт такога роду беларускія журналісты мелі ў 2002 годзе. Калі трое нашых калегаў таксама былі асуджаныя па тых жа артыкулах крымінальнага кодэксу. Больш за ўсё непакоіць тое, што сам працэс ідзе сёння пры зачыненых дзвярах. А гэта азначае і яшчэ раз пацвярджае палітычную дадзенасць гэтага працэсу. Улады робяць усё, каб інфармацыя не трапляла грамадскасці, каб не зрабіць гэты працэс публічным », – заявіла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.