Алесь Кіркевіч “УКантакце”

|

Надзея Крапівіна:

 

Людзі ўвесь час пытаюцца, што, як Алесь, таму мы з ім і вырашылі стварыць старонку.

Цяпер кожны можа даведацца пра жыццё Алеся з ягонага акаўнту http://vkontakte.ru/id121838835

Свае навіны, думкі, вершы Алесь дасылае мне ў лістах, а я публікую.

Каментары, нейкія заўвагі ад наведнікаў я таксама дасылаю Алесю.

 

Лісты ад Алеся прыходзяць некалькі разоў на тыдзень, таму абнаўляюцца навіны рэгулярна.

А для тых, хто хоча напісаць яму асабіста, ёсць паштовы адрас:

Кіркевіч Аляксандр Раманавіч, 211440, Віцебская вобл., Г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Папраўчая калонія № 10.