Прэмію “За свабоду думкі” Уладзімір Някляеў ахвяруе музею Быкава

|

Да мерапрыемства далучыліся ініцыятары стварэння грамадскай кампаніі “Гавары праўду”.

 

Дзмітрый Бандарчук:

Мы адзначылі дамы, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў у Гародні шыльдачкамі, каб і гарадзенцы, і госці горада бачылі і памяталі пра вялікага пісьменніка.

Адзначаны будынак на Вялікай Траецкай, каля рэдакцыі, у якой працаваў Васіль Быкаў, на перакрыжаванні Свярдлава і Маладзёжнай – асноўнае месца жыхарства пісьменніка ў Гародні, і на Парыжскай Камуне, дзе Быкаў жыў апошнія гады перад пераездам у Мінск.

Пластыкавыя шыльды на колышках стаяць на газонах побач з дамамі.

 

Дзмітрый Бандарчук:

–          За мінулы год мы шмат рабілі акцый у Гродне, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава.

Сабралі больш за 7000 подпісаў, каб на доме, дзе жыў пісьменнік была ўсталявана шыльда, каб вуліцу назвалі ягоным імём, каб музею Васіля Быкава далі больш прасторнае памяшканне.

З памяшканнем нібыта атрымалася, яго прапанавалі, але ў будынку, які ў суботу-нядзелю, калі горад наведвае большасць турыстаў, зачынены.

Таму давялося адмовіцца.


Вуліца Васіля Быкава ў Гродне будзе.

Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні тапанімічнай камісіі гарадзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 29 чэрвеня 2010 года.

А вось прапанова ўстанавіць шыльду на доме па вул.Свярдлова, дзе жыў пісьменнік, была адхіленая з-за нязгоды сённяшніх жыхароў дома.