Дачка і ўнукі Бельскага наведалі Гродна

З нагоды 70-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны Беларусь наведалі некалькі дэлегацыяў габрэяў, каб у межах міжнароднага маршу жыцця наведаць памятныя для сябе месцы ў Беларусі. Адна з дэлегацыяў складам прыкладна ў 50 чалавек учора наведала Гродна.

 

У дэлегацыі былі дзеці і ўнукі тых габрэяў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне менавіта на тэрыторыі Беларусі. Яны сустракаліся з прадстаўнікамі мясцовай абшчыны ў сінагозе і ўдзельнікам гродзенскага гетта Рыгорам Хасідам. Сярод гасцей, напрыклад, была дачка Асаэля Бельскага, аднаго з кіраўнікоў легендарнага партызанскага габрэйскага атраду братоў Бельскіх. Гэтая дачка там у атрадзе і нарадзілася…- распавёў старшыня гродзенскай габрэйскай абшчыны “Менора” і дабрачыннга фонду “Нохум” Міхаіл Корж.

 

Госці таксама наведалі месца былога гетта і месца расстрэлу габрэяў немцамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 

Здымкі tutgrodno.com

 

alt=”Image 15474″ >