… Перамагчы радавога СО2-нсера!

|

Гэтыя гульні ствараліся ў рамках Школьнага праекту выкарыстання рэсурсаў і энергіі. Мэтавая аўдыторыя гульняў – школьнікі 10-14 гадоў.

 

Адна з гульняў дапаможа ў гульнявой форме пазнаёміцца з асноўнымі парадамі па энергазахоўванню і перамагчы СО2-нсера.

 

«Як вядома, вуглякіслы газ (формула якога СО2) назапашваецца ў атмасферы з-за вытворчай дзейнасці чалавека. Лішак вуглякіслага газу стварае парніковы эфект, які выклікае змяненне клімату на планеце. Задача гульца – перамагчы СО2-нсера, акрамя таго, у ходзе гульні дзеці павінны сабраць рэальныя парады, як можна паменшыць колькасць вуглякіслага газу ў сваім жыцці », – распавядае Наталля Парэчына, каардынатар праекту.

 

Гульню распрацаваў студэнт БДУ Іван Пляшкоў, які стаў два гады таму пераможцам конкурсу «Энэргамарафон», на якім ён прэзентаваў сваю ўласную кампутарную гульню пра энэргазахоўванне. Аналаг «энергетычнага тэтрыса» ёсць у Германіі, з яго дапамогай школьнікі вывучаюць экалогію і ахову навакольнага асяроддзя. Іван узяў на нататку ўдалую ідэю і напоўніў яе сваім кантэнтам.

 

У дадзены момант гульні праходзяць этап тэсціравання, звяртацца за падрабязнасцямі можна да каардынатару праекта Наталлі Парэчынай + 375 6434610; +375 29 8729690, [email protected]