У ліпені пенсіянеры атрымаюць матэрыяльную дапамогу

|

Як адзначаюць у прэс-службе прэзідэнта, такая мера дазволіць аказаць разавую матэрыяльную падтрымку людзям з невысокай пенсіяй, а таксама змягчыць негатыўнае ўздзеянне на ўзровень іх жыцця ў сувязі з ростам коштаў на асноўныя прадукты сілкавання і паслугі.

 

У адпаведнасці з указам прэзідэнта №263 у ліпені 2011 года «асобнай катэгорыі непрацуючых грамадзян, пенсіі якіх не дасягаюць 686,6 тыс. беларускіх рублёў ($137,6 па афіцыйным курсе Нацбанка), будзе аказана адначасовая матэрыяльная дапамога ў памеры розніцы паміж паказанай велічынёй і памерам пенсіі, але не больш за 150 тыс. рублёў».

 

Акрамя гэтага, у дакуменце ўдакладняецца, што матэрыяльная дапамога не будзе аказана грамадзянам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (у інтэрнатных установах, месцах пазбаўлення волі і гэтак далей), а таксама грамадзянам, якія атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў і ад Беларусі ў іншых дзяржавах.

 

Фота з aif.by