Па Наваградчыне за песнямі, танцамі і рамёствамі
Юля, адна з арганізатарак экспедыцыі:
–Наша мэта – збор і захаванне фальклору, перайманне рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, вывучэнне расліннага свету рэгіёну.
Будзем базавацца ў адной з вёсак, і адтуль кожны дзень удзельнікі экспедыцыі будуць разыходзіцца па бліжэйшых вёсках збіраць фальклор.
У экспедыцыі возьмуць удзел каля 15 чалавек.
Яўгенія:
–Будзем дзяліцца ў групкі па 3 чалавекі, якія змогуць “узяць на сябе” даследванне адной невялікай вёсачкі за дзень.
Запрашаем зацікаўленых гродзенцаў далучацца да нас.
Можна звяртацца да мяне па тэлефоне 8-029 78 37 215.
Кожны ўдзельнік мусіць падрыхтавацца да экспедыцыі пэўным чынам, вывучыць хаця б першасныя звесткі пра абрады, святы, песні.
Неабходную літаратуру я змагу даслаць праз электронную пошту.
Па выніках экспедыцыі будзе створаны архіў.
Вывучэнне спадчыны Наваградскага рэгіёну працягнецца6 СЭТ ужо плануе новыя экспедыцыі, каб, у выніку ахапіць усю Наваградчыну.
Фота з сайта http://by-ethno.livejournal.com