У Гродне падведзены вынікі цэнтралізаванага тэсціравання
100 балаў па беларускай мове атрымалі Вікторыя Ігнацік (Казлоўшчынская СШ Дзятлаўскага р-на) і Марына Ягнешка (СШ№11, Гродна).
100 балаў па матэматыцы набралі Наста Кірына (Гродна, гімназія №1) і Павел Лісай (ліцэй №1).
Вольга Пальцава – выпускніца ліцэя №1 – атрымала 100 балаў на тэсціраванні па грамадазнаўстве.
99 балаў па рускай мове набрала Дар’я Алёхіна (гімназія №1, Гродна).
Кацярына Вежнавец (Гродзенская гарадская гімназія) атрымала 99 балаў па гісторыі Беларусі.
Найлепшы вынік па хіміі – 95 балаў – паказала Ганна Радзькіна (Ваўкавыск, СШ№5).
85 балаў па Сусветнай гісторый найноўшага часу набраў выпускнік гродзенскай СШ№19 Аляксандр Буйноўскі.
Максім Шышко (гімназія №2 Ваўкавыску) і Маргарыта Дзянісік (гімназія №4 Гродна) атрымалі 93 балы па фізіцы.
92 балы па біялогіі набралі Антон Будзько (ліцэй №1, Гродна) і Людміла Калацей (Гродзенская гарадская гімназія).
7 ліпеня Рэгіянальны цэнтр тэсціравання пачне выдачу сэртыфікатаў.
У абітурыентаў застаюцца апошнія дні, каб канчаткова вызначыцца з месцам паступлення.
На бюджэтную форму навучання беларускія ВНУ мяркуюць прыняць 32,9 тысяч чалавек (на 300 меньш, чым летась).
ГрДзУ імя Янкі Купалы плануе сёлета прыняць на навучанне па 60 спецыяльнасцях 4118 першакурснікаў, на 84 больш, чым у мінулым годзе.
На дзённай бюджэтнай форме будуць навучацца 870 з 2282, на завочнай бюджэтнай – 352 (яшчэ 1424 на платнай форме). На вячэрняй форме навучання прадугледжана 60 месцаў: 15 – за кошт бюджэту і 45 платных.
Паводле http://grsu.by