Заступнікі сям’і, любові і вернасці

|

Гэта дар ад Мурамскай мясціны Прынёманскаму краю, жыхарам Гродна, усім сем’ям, бо гэтыя святыя з’яўляюцца заступнікамі сямействаў перад Госпадам.

 

ПРАГРАМА святкавання Дня сям’і, любові і вернасці

7 ліпеня. 18.00 – усяночнае трыванне і вынас іконы св. Пятра і Февроніі з іх часціцамі мошчаў ў храме Гродзенскага жаночага манастыра.

8 ліпеня. 8.00 – Боская літургія. 10.00 – малебен з акафістам св.Петру і Февроніі. 12.00 – святочная трапеза ў манастыры, уручэнне падарункаў шматдзетным сем’ям. 13.30-14.30 – наведванне Гродзенскага абласнога перынатальнага цэнтру з абразом св.Петра і Февроніі. Раздача падарункаў мамам ад ААТ “Беллакт”. 18.00 – канцэрт духоўнай і народнай музыкі ў актавай зале Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі г.Гродна.

9 ліпеня пасля Боскай літургіі абраз св.Петра і Февроніі з іх часціцамі мошчаў будзе перавезены ў г.Слонім, дзе будзе знаходзіцца да 16 ліпеня. З 16 па 23 ліпеня жыхары старажытнага Навагрудка будуць сустракаць гэтую Святыню у сябе.

Па інф. “ГП”