Наведнікі “Басовішча” змогуць атрымаць танную візу, але толькі ў Мінску
Таму сёлета арганізатары фэсту, якія спярша паабяцалі візы ўсім ахвотным, разам з консульскай службай да апошняга шукалі найлепшы варыянт візавай падтрымкі беларускіх удзельнікаў.
У выніку дамовіліся пра зніжкі на шэнгенскія візы для гасцей “Басовішча”.
Яна будзе каштаваць 30 еўра.
Аформіць візу можна будзе толькі праз мінскія ўпаўнаважаныя турагенцыі:
-«Дэльфін Груп» — Мінск, вул. Кульман, 2-407 (працуе 9.00-18.00, абед 12.00-13.00, субота, нядзеля – выходныя).
тэл.: +375-17-292-64-13, +375-29-7089518, +375-44-710-43-68,
e-mail: [email protected].
-«Гісторыя-Тур» —Мінск, зав. Праязны, 3-1 ( 9.00-18.00, абед 12.00-13.00, субота, нядзеля – выходныя).
Тэл.: +375 29 677 00 46, +375 29 572 18 12, +375 17 200 04 68.
Турагенцыі прапануюць гасцям “Басовішча-2011” цалкам арганізаваць паездку.
Яе кошт — 80 эўра + 80 000 беларускіх рублёў.
У кошт уваходзіць:
-Аднаразовая шэнгенская віза — 30 эўра
-Аўтобусны тур па маршруце Мінск — Гарадок-Беласток — Мінск. Выезд раніцай 22 ліпеня, ад’езд з «Басовішча» — раніцай 24 ліпеня, вяртаньне ў Мінск — да 8.00 25 ліпеня
-Медыцынская страхоўка
-Паслугі па арганізацыі аўтобуснага тура, паездкі і афармленні дакумэнтаў на атрыманне візы.
Тыя, хто хоча зрабіць візу праз агенцыю, але ехаць самастойна, павінны заплаціць акрамя кошту візы 80 000 рублёў за паслугі па афармленні дакументаў і страхоўку ў памеры прыкладна 5 эўра.
І галоўнае: здаць дакументы для атрымання таннай візы на “Басовішча” можна толькі да 11 ліпеня.