Веліч і трагедыя беларускіх гарадоў

|

Кніга пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане.

Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная храналагічна, паралельна і параўнальна.

Праблемы сучаснасці Беларусі — з рэтраспекцыямі ў мінулае і ў кантэксце сусветных працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і даміноўнай роляй сталіцы.

Аўтар разглядае такія аспекты, як ментальнасць гараджан, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне і горадабудаўнічая палітыка. Аўтар з’яўляецца доктарам гістарычных навук, знаўцам гарадской беларускай традыцыі.

Пачатак прэзентацыі – панядзелак, 6 красавіка, 18.30, па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/