Чарговая “гарачая серада” у Гродна: удзельнікаў мала, ёсць затрыманні

|

Частка гарадзенцаў так і не з’арыентавалася, дзе гэтым разам трэба збірацца, каб выказаць маўклівы пратэст супраць дзеянняў беларускай улады.

 

 

Затое міліцыя была гатовая “забяспечыць парадак” і на аўтавакзале (менавіта тут планавалася сённяшняя акцыя) і ў раёне Савецкай.

 

І там і там стаялі аўтабусы са спецназам і людзьмі ў цывільным.

 

Зноў выкарыстоўваліся турнікеты, у людзей, якія збіраліся ў невялікія групкі, адразу спраўджвалі дакументы.

 

У раёне аўтавакзала пэўны час не спыняўся гарадскі транспарт, ДАІ не прапускала легкавікі.

 

Людзей, якія прыйшлі на акцыю, цяжка было адрозніць ад тых, хто апынуўся на вакзале па сваіх справах.

 

Тым не менш, як паведамляюць розныя крыніцы, міліцыя затрымала некалькі чалавек.

 

У іх ліку некалькі хлопцаў, якія назіралі за акцыяй з высотнага дома насупраць аўтавакзалу.

 

Іх затрымалі проста на даху.

>

Дваіх з затрыманых – Артура Ганько і Юрася Мандрыка адвезлі ў пастарунак на вул. Гая.

 

Усяго за апошні месяц у час “маўклівых акцый” у Гродне было затрымана некалькі сотняў чалавек.

 

Асабліва жорстка міліцыя абыходзілася з журналістамі.

 

Фота Яўгена Скрабатуна