Латыскі нападнік будзе гуляць за гродзенскі ХК “Нёман

Інфармацыя пра тое, што латыскі хакеіст будзе гуляць у складзе “Нёмана”, з’явілася на афіцыйным сайце клубу.

 

24-гадовы форвард не змог дамовіцца пра аднабаковую дамову з рыжскім “Дынама” і вырашыў працягнуць кар’еру ў Беларусі. Раней ён выступаў у складзе жлобінскага “Металурга”, салігорскага “Шахцёра” і мінскага “Дынама”.

 

Апошні сезон Каспар Сауліеціс правёў у вышэйшай фінскай лізе у складзе “ХПК”, за які згуляў 56 матчаў і набраў 19 ачкоў пры 96 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці “-3”. У плей-оф ён згуляў адзін матч і выніковымі ачкамі не вызначыўся.

 

На чэмпіянаце свету ў 2011 годзе ў Славакіі нападнік адзначыўся трыма закінутымі шайбамі, у тым ліку адной у беларускую браму, і адной выніковай перадачай у шасці гульнях.

 

Беларускім балельшчыкам, адзначае БЕЛТА, малады нападнік падабаўся за баявы характар: латыскі легіянер не баяўся ўвязвацца ў бойкі з больш дасведчанымі супернікамі і заўсёды быў гатовы абараніць таварышаў па камандзе.

 

Здымак з belarushockey.com