Восенню “Белтрансгаз” будзе поўнасцю прададзены расійскаму “Газпраму”
Па словах Георгія Кузняцова, сёння самае галоўнае – перагаворны працэс, які ідзе даволі цяжка. “На працэс дамовы куплі-продажы наважваюцца іншыя ўмовы – тарыфы, аб’ёмы і гэтак далей”, – заўважыў кіраўнік камітэта. Таму самае складанае цяпер – зняць гэтыя пытанні.
Як толькі яны будуць вырашаныя на высокім узроўні з беларускага і расійскага бакоў, тады працэс продажу “Белтрансгаза” пойдзе аўтаматычна, лічыць Георгій Кузняцоў.
Нагадаем, што 7 чэрвеня першы намеснік старшыні ўрада Беларусі Уладзімір Семашка заявіў, што калі расійскі бок будзе пастаўляць у Беларусь газ па ўнутрырасійскіх коштах, то толькі ў гэтым выпадку “Газпрам” можа разлічваць на набыццё акцый “Белтрансгазу”. Ён паведаміў, што адной з умоў продажу “Газпраму” пакінутай часткі акцый “Белтрансгаза” з’яўляецца знаходжанне “агульнай мовы” ў пытанні фарміравання коштаў на расійскі газ.
Па словах жа надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкака, Расія не мае намер увязваць набыццё другой паловы акцый “Белтрансгаза” з коштам паставак расійскага прыроднага газу ў Беларусь: “А для чаго гэта трэба? Гэта два розных пытання. Мы да канца года запоўнім “Паўночны струмень”. Праз “Белтрансгаз” жа ўсяго транспартуецца 14 мільярдаў кубаметраў газу”.
“Мы разглядаем куплю “Белтрансгаза” ў вялікай ступені як дапамогу Беларусі ў сувязі з ростам коштаў на газ, які ўжо адбыўся пры пераходзе на ўзаемавыгадныя рынкавыя адносіны. Мы тады купілі за 2,5 мільярда палову трубы з мэтай кампенсавання гэтага росту коштаў, ні для чаго іншага. І можам купіць другую палову таксама ў значнай ступені з гэтых жа меркаванняў,” – падкрэсліў расійскі дыпламат.
У сваю чаргу, старшыня праўлення “ААТ Газпрам” Аляксей Мілер заявіў, што “Газпрам” гатовы “хоць заўтра” купіць пакінуты пакет акцый “Белтрансгаза” за $2,5 млрд, калі Мінск не пачне выдвігаць дадатковых умоў.
Якія ж з восені будуць кошты на расійскі газ?
“Ці то гэта будуць сярэднерасійскія кошты, ці то кошты для еўрапейскай часткі Расіі, ці то нейкія іншыя. Але мы разглядаем гэтае пытанне як нашыя абавязанні перад партнёрам па ЕЭП, а не як магчымасць займець актывы “Белтрансгаза”, якія нам не моцна і патрэбныя,” – паведаміў Аляксандар Сурыкаў.
Фота з interfax.by