![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000010215.jpg)
Гродзенскія маракі адзначаць сваё свята
Калона маракоў у 12.00 пачне шлях з плошчы Савецкай да плошчы Леніна і парку імя Жылібера. Гэта будзе ўжо пятае шэсце з нагоды згаданага свята, якое звычайна адзначаецца ў апошнюю нядзелю ліпеня. У мінулым годзе ў шэсці ўзялі ўдзел 128 чалавек.
Гродзенскі саюз вайсковых маракоў існуе з лютага 2007 года, аб’ядноўвае больш за 70 чалавек. У мінулым годзе, з нагоды свята, «Твой Стыль» паразмаўляў са старшынёй саюза капітанам Анатолем Юцішам.