Сярод пераможцаў фотаконкурса «Чалавек – Божае стварэнне» – гарадзенцы
У спіс найлепшых прац патрапілі ў тым ліку здымкі дзвюх гарадзенак – Марты і Вікторыі, а таксама лідчанкі Анастасіі. Яны занялі тры з дзесяці прызавых месцаў.

Фота Марты Ківачыцкай, Гродна
Узнагароджанне адбудзецца 6 жніўня падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы.

Фота Анастасія, Ліда
Фотаконкурс стаў крытычным водгукам на новы праект закона аб рэпрадуктыўных тэхналогіях, які супярэчыць навучанню царквы. Мэтай конкурсу было нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця.
