![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000001239.jpg)
Ад заснавальнікаў БХД патрабуюць пісьмовыя справаздачы
Ліст, падпісаны начальнікам упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі сп. Сліжэўскім, атрымаў заснавальнік БХД з Мастоў Павал Кяйко.
Патрабуецца падцвердзіць яго прысутнасць на сходзе, дзе вылучаліся ўдзельнікі з’езда, патлумачыць, як адбывалася працэдура вылучэння дэлегатаў, дзе праходзіла мерапрыемства, колькі ў ім удзельнічала людзей і ці пакідаў уласнаручны подпіс спадар Кяйко пад адпаведнымі дакументамі.
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чыноўнік прапануе ў пісьмовым выглядзе накіраваць у Міністэрства юстыцыі.
Паводле Радыё Рацыя