![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000016008.jpg)
У Гродне з-за кароткага замыкання згарэла машына
Як паведаміла “Твайму стылю” начальнік аддзела прапаганды і навучання гродзенскага МНС Вераніка Флейто, тры аўтацыстэрны выехалі па выкліку ў 16.23.
У 16.28 выратавальнікі прыбылі на месца здарэння.
Полымя, якое цалкам знішчыла салон машыны, залілі пенай.
Сітуацыю хутка ўзялі пад кантроль, і праз 14 хвілін машыны МНС ужо вярталіся на базу.
Праверка па дадзенаму факту не праводзіцца.
Чытач “Твайго стыля” Томаш стаў сведкам здарэння і зняў яго на камеру мабільнага тэлефона.