Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак!

|

На пачатку жніўня колькасць сябраў арганізацыі наблізілася да трох тысяч. Для свайго юбілейнага сябра АПБ ужо падрыхтавала падарунак: камплект для назірання за птушкамі, які складаецца з біноклю, вызначальніка птушак і палявога тэрмасу.

Спецыяльныя прызы чакаюць і ўсіх тых, хто ўступіць у шэрагі арганізацыі цягам жніўня.

Даведацца пра дзейнасць АПБ і аб тым, як стаць яе сябрам, можна на сайце арганізацыі

 

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” налічвае 173 сябра, 91 з якіх – удзельнікі дзіцячых экалагічных клубаў “Крылаты дазор” ( у вобласці дзейнічае 9 такіх клубаў).

Акрамя Гродзенскага ў вобласці працуюць Наваградскае і Слонімскае раённыя аддзяленні.

Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ:

Я некалі, здаецца ў 80-ым годзе, у 11 год, прачытаў кніжку “Хищные птицы леса”.

Пасля гэтага птушкі сталі маім захапленнем на ўсё жыццё.

У 1993 годзе разам з сябрамі мы стварылі Заходне-беларускае таварыства аховы птушак, якое дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны  і  Берасцейшчыны. Было яшчэ Беларускае арніталагічнае таварыства.

Праз 5 год нашы калегі з Вялікабрытаніі прапанавалі стварыць у Беларусі  АПБ.

Устаноўчы з’езд АПБ адбыўся ў 1998 годзе.


Аформіўшы сваю прыналежнасць да АПБ, Вы падтрымліваеце місію аб’яднання – захаванне біяразнастайнасці праз ахову птушак і месцаў іх жыхарства.

Сябар АПБ атрымлівае штогадовы камплект  матэрыялаў, а таксама мае права прымаць удзел у кіраванні арганізацыяй.

 

Фота з сайта http://www.ptushki.org